Усе ахвотныя запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным праекце па дакументаванні вусных гісторый In Between 2017.
Калі: 1-13 ліпеня 2017 года.
Дзе: Польшча, Нямеччына, Сербія, Боснія і Герцагавіна, Літва.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост 18-25 гадоў;
- студэнты і фрылансеры розных напрамкаў (гісторыя, культурная антрапалогія, сацыялогія, аўдыявізуальныя мастацтвы і іншыя).
Удзельнікі паразмаўляюць са сведкамі 20-га века, створаць дакументальныя сюжэты.
Праграма складаецца з дзвюх частак:
- Варкшоп у Варшаве, 1-5 чэрвеня;
- Навучальныя візіты, 6-13 ліпеня:
- Берлін
- Мостар
- Ваеводзіна
- Польска-Літоўскае памежжа.
Што атрымаюць удзельнікі
Падчас варкшорпа ўдзельнікі навучацца методыцы правядзення інтэрв’ю, даведаюцца, як працаваць з камерамі, відэа і фатаграфіямі і іншае.
Потым удзельнікаў падзеляць на групы, і кожная група паедзе ў адпаведны горад на тыдзень, каб праверыць свае веды па дакументаванню інтэрв’ю на практыцы.
Дэдлайн падачы заяўкі — 8 траўня 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.