Аргкамітэт дэбат-клуба «Спікер журфака» Інстытута журналістыкі БДУ запрашае прыняць удзел у новым сезоне дэбатаў.
Калі: 21 лютага 2017 года, 18:00. Дзе: Інстытут журналістыкі БДУ, аўд. 216.
Тэмы першых дэбатаў у дэбат-клубе «Спікер журфака»:
- «Эпоха Дональда Трампа: падтрымка нацыянальных інтарэсаў Амерыкі ці ўзмацненне палітычнага ўплыву Расіі»
- «Рэкламная кампанія Mark Formelle: сэксізм супраць фемінізму»
- «Справа Regnum: небяспечны ўплыў “рускага свету” ці палітычны ход улады»
- «Увядзенне памежнай зоны Расіяй: страта палітычнага даверу да Беларусі ці міграцыйная бяспека»
- «Сучасная мода: вульгарнасць ці самавыяўленне»
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвтоныя. Арганізатары чакаюць і камандных, і індывідуальных заявак. Дэдлайн падачы заяўкі – 21 лютага 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.