Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае моладзь ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў (у тым ліку тых, хто мае фізічныя абмежаванні) прыняць удзел у інтэграцыйным намётавым летніку “Круглае возера 2018”.
Калі: 4 – 14 жніўня 2018 года.
Дзе: на беразе возера ў адным з маляўнічых месцаў Беларусі .
Гэты летнік – адкрытая прастора, дзе дзйнічаюць толькі тыя правілы, якія моладзь абірае для сябе сама. На летніку ы зразумееце, што для кожнага, хто не баіцца адказнасці, умее адстойваць свае інтарэсы і пры гэтым прыслухоўвацца да меркавання свайго асяроддзя, хто адчынены для камунікацыі, шчырых эмоцый і новых уражанняў – не існуе ніякіх межаў альбо абмежаванняў.
У адукацыйнай праграме летніка: цімбілдзінгі, дыскусіі, ролевыя гульні, сімуляцыі, форум-тэатр і шмат чаго іншага.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць дастаўку ўдзельнікаў з Мінску да месца правядзення мерапрыемства, а таксама харчаванне і пражыванне падчас летніку.
Дэдлайн падачы заяўкі – 20 ліпеня 2018 года.
Дадатковую інфармацыю пра летнік можна атрымаць па тэл. +375 (29) 555 68 38.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.