Інтэграцыйны намётавы летнік “Круглае возера 2017”

Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае моладзь ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў (у тым ліку тых, хто мае фізічныя абмежаванні) прыняць удзел у інтэграцыйным намётавым летніку “Круглае возера 2017”.

Калі: 5 – 15 жніўня 2017 года.
Дзе: на беразе возера, якое размешчана недалёка ад г/п Плешчаніцы.

Што будуць рабіць удзельнікі падчас школы:

  • абмяркуюць бар’еры, якія ўскладняюць узаемадзеянне моладзі з інваліднасцю і без яе;
  • паспрабуюць разабрацца, як стэрэатыпы і забабоны ўплываюць на якасць жыцця моладзі;
  • пагавораць пра тое, што такое інклюзія і чаму гэты працэс звязаны не толькі з людзьмі з інваліднасцю, але і датычыцца кожнага прадстаўніка сучаснага грамадства.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць дастаўку ўдзельнікаў з Мінску да месца правядзення мерапрыемства, а таксама харчаванне і пражыванне падчас летніку.

Анкету-заяўку трэба даслаць на summercamp.ko@gmail.com. Дэдлайн падачы заяўкі – 25 ліпеня 2017 года.

Дадатковую інфармацыю пра летнік можна атрымаць па тэл. +375 (29) 555 68 38.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.