Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі запрашае далучыцца да практычных майстэрняў па арт-актывізме.
Калі: 23-24 снежня 2017 года.
Дзе: Мінск, ECLAB, вул. Кастрычніцкая 19б.
У межах практычных майстэрняў па арт-актывізме ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць пазнаёміцца з арт-практыкамі Украіны і Беларусі, а таксама паспрабуюць сябе ў ролі стваральнікаў і стваральніц творчых прадуктаў: прымуць удзел у п’есе, папрацуюць з тэкстам / выявай ў вышыўцы, на практыцы пазнаёмяцца з ярнбомбінгам , а таксама даведаюцца, як стварыць свой гендэрны / фем / квір відэапраект.
Удзельніцы:
- кааператыў «Швемы» (Украіна), лекцыя пра крафтывізм і варкшоп па працы з адзеннем, тэкстамі і выявамі;
- Марыям Агамян (Украіна), майстэрня па актывісцкім дакументальным тэатры;
- тэмa VIDOS (Беларусь), прэзентацыя «VIDOSы і гумар як барацьба з дыскрымінцыяй;
- Zabombi (Беларусь), Ярнбомбінг у Беларусі, альбо як выпуліць пушка. Прэзентацыя праекта і практычны майстар-клас.
Уваход вольны, але патрабуецца рэгістрацыя. Іншагароднім удзельнікам і удзельніцам пакрываюцца выдаткі на праезд і пражыванне.
Мерапрыемства праводзіцца ў межах гендэрнага модулю ECLAB-2017.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.