New Faces запрашаюць на моладзевы абмен “Будзь актыўным – будзь інклюзіўным”.
Калі: 15-25 траўня 2019 года.
Дзе: Паралімні, Кіпр.
Да ўдзелу запрашаюцца шэсць беларусаў ад 18 да 30 гадоў і адзін лідар групы (ад 20 гадоў).
Праект створаны для таго, каб даць 40 маладым людзям і 8 лідарам прастору і час для супрацоўніцтва праз навучанне адзін у аднаго. Асноўная мэта – навучыць працаваць над міжкультурнымі, міжрэлігійнымі і інклюзіўнымі “наладкамі”, каб прасоўваць салідарнасць.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець невялікі досвед удзелу ў міжнарожных трэнінгах альбо наогул не мець;
- добра валодаць ангельскай мовай;
- мець з сабой кампутар.
Падача заяўкі адбываецца ў два этапы. Першы – неабходна запоўніць анлайн-форму ад New Faces. Арганізацыя абярэ 8-10 патэнцыйных удзельнікаў. Пасля прымаючая арганізацыя NECI Cyprus абвярэ “канчатковыя” 6 чалавек.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 360 еўра. Пражыванне і харчаванне – за кошт арганізатараў. Унёсак за ўдзел – 35 еўра.
Як падацца?
Стаць сябрам New Faces у vk.com/ngonewfaces ці facebook.com/newfacesorg і запоўніць анлайн-форму.
Дэдлайн – 22 сакавіка 2019 года.
Больш падрабязнасцей – тут.