“Deutsche Welle” запрашае журналістаў на стажыроўку.
Накірункі:
- тэлевяшчанне;
- радыёвяшчанне;
- анлайн-медыя;
- камунікацыя;
- акадэміі DW.
Тэрмін інтэрнатуры – 1-6 месяцаў.
У галіне радыё і анлайн-вяшчання “Нямецкая хваля” прапануе інтэрнатуру на 30 мовах (штаб-кватэра ў Боне, Нямеччына). Тэлевізійныя спецыялісты запрашаюцца ў Берлін – вытворчасць тэлепраграм і вяшчанне ажыццяўляецца на нямецкай, арабскай, іспанскай і ангельскай мовах. Рэдакцыйныя заданні будуць залежыць ад напрацаванага прафесійнага досведу.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мінімум 3 скончаныя акадэмічныя семестры;
- журналісцкі досвед на ТБ, радыё і/альбо анлайн.
Неабходныя дакументы:
- CV і фота;
- апісанне практычнага журналісцкага досведу;
- напісаныя і апублікаваныя матэрыялы (3-5 прыкладаў). Электронныя носьбіты не прымаюцца;
- падцверджанне валодання замежнай мовай (адпаведна мове дэпартаменту/рэдакцыі, дзе плануецца стажыроўка);
- падцверджанне ўніверсітэта/рэдакцыі;
- ліст з апісаннем пажаданага тэрміну стажыроўкі, рэдакцыйнага аддзелу і тэматыкі (навіны, спорт, бізнэс, культура, г.д.).
Як падацца
Для стажыроўкі ў Акадэміі DW, дэпартаментах радыё-, анлайн-вяшчання, камунікацыі – дакументы неабходна даслаць на е-мэйл jouausb@dw.de альбо паштовы адрас
Deutsche Welle Journalistische Ausbildung
Dr. Helmut Osang
Kurt-Schumacher-Strasse 3
53113 Bonn
Для інтэрнатуры па тэлевяшчанні трэба ліставаць на е-мэйл fabian.von-der-mark@dw.de альбо на пошту
Deutsche Welle Multimedia Global
Fabian von der Mark
Voltastrasse 6
13355 Berlin
Фінансавыя ўмовы
Стажыроўка аплочваецца ў залежнасці ад кваліфікацыі. Мінімум – 310 еўра на месяц.
Дэдлайн – 30 кастрычніка 2015 года.
Падрабязнасці шукайце тут.
Паводле by.odb-office.eu