15 верасня ў Мінску адбудзецца конкурс інавацыйных ідэй і тэхналогій “Інтэрнэт рэчаў #startuptime”.
На мерыпрыемстве, якое збярэ лідараў IoT-індустрыі Беларусі, адбудзецца прэзентацыя стартап-праектаў розных накірункаў, дзе распрацоўшчыкі стартапаў змогуць атрымаць зваротную сувязь ад экспертаў вядучых ІТ-кампаній ды інвестараў.
У выніку будзе абрана 10 праектаў, якія прадставяць Беларусь у Маскве на штогадовай міжнароднай канферэнцыі “Інтэрнэт рэчаў”.
Удзел у мерапрыемстве дапаможа стартаперам атрымаць усебаковую ацэнку ўзроўню развіцця сваёй бізнэс-ідэі, вызначыць далейшыя накірункі яе ўдасканалення, а таксама атрымаць магчымасць узаемадзеяння з патэнцыйнымі інвестарамі.
Тэматыка праектаў па катэгорыях:
- разумны дом (сістэмы, якія забяспечваюць бяспеку, камфорт і захаванне рэсурсаў);
- разумны горад (комплексны падыход у будаўніцтве гарадоў, накіраваны на падтрымку стабільнай працы горада і падвышэння плёну жыхароў);
- разумныя рэчы (прылады, гаджэты, дэвайсы);
- медыцына (прылады і праграмы для звбеспячэння аховы, якія падключаюцца да сеткі пры наяўнасці прылады на смартфоне);
- бяспека;
- транспарт;
- сістэмы кіравання;
- вялікія дадзеныя;
- стартапы;
- манетызацыя;
- тэхналогіі для палягчэння штодзённых задач.
Рознабаковасць тэматыкі дазваляе ўдзельнічаць у конкурсе праектам, якія знаходзяцца ў любой стадыі тэхналагічнай распрацоўкі і маюць інвестыцыйную прывабнасць ды камерцыйны патэнцыял. Апроч гэтага, ацэньваць праекты будуць эксперты, якія падзеляцца ідэямі па іх паляпшэнні.
Сярод запрошаных экспертаў будуць:
- Максім Марыніч, кіраўнік праекта Deal.by;
- Павел Янкелевіч, мэнэджар па працы з парнёрамі SAP СНД;
- Сяргей Жукоўскі, бізнэс-кансультант у галіне інтэрнэт-маркетынгу і інфармацыйных тэхналогій;
- Яўген Турыч, намеснік дырэктара ГАА “МАГРИФ”;
- Аляксей Шаблоўскі, кіраўнік ГАА “Стартап технологии”, дырэктар digital-агенцыі “Elab Media”;
- Глеб Рубанаў, незаметны кансультант-аналітык;
- Аляксей Грачанінаў, CEO стартапа BeetsBlu.
Даведацца больш падрабязнасцей і зарэгістарвацца можна на афіцыйным сайце. Дэтальная інфармацыя – патэлефоне +375 29 384-93-50.