InToSoft запрашае на крутую HR-стажыроўку

Беларуска-нідэрландская кампанія InToSoft (рэзыдэнт ПВТ) аб’яўляе конкурс на летнюю HR-стажыроўку з магчымасцю далейшага працаўладкавання ў мінскім офісе.

Мэта стажыроўкі – даць практычны вопыт у сферы HR і IT-рэкруцінгу амбітнай моладзі ды працаўладкаваць найлепшага стажора. Усе стажоры будуць мець ментарскую падтрымку, не працаўладкаваныя спэцыялісты атрымаюць ганаровыя сертыфікаты аб паспяховым сканчэнні курса і рэкамендацыі ад HR-менеджара InToSoft. Стажыроўка бясплатная для трох абраных кандыдатаў.

Кандыдаты мусяць:

  • цікавіцца інфармацыйнымі тэхналогіямі і мець жаданне развівацца ў сферы HR і IT рэкрутынга;

  • валодаць ангельскай мовай на ўзроўні Upper-Intermediate і вышэй;

  • любіць людзей!

Як выглядае стажыроўка?

5 дзён на тыдзень, каля 8 гадзінаў у дзень (з якіх 2 гадзіны – кава/гарбата/печыва, brain storming, дэбаты, цікавыя аповеды) поўнае пагружэнне ў спэцыялізацыю.

На стажыроўцы вы даведаецеся:

  • што такое правільны IT-рэкрутынг;

  • хто такія айцішнікі і дзе шукаць лепшых;

  • пра адаптаванне, матываванне, ўтрыманне супрацоўнікаў;

  • як праводзіць сумоўі і працаваць з рэзюмэ і шмат чаго іншага!

Для ўдзелу ў стажыроўцы неабходна даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на ангельскай мове на тэму «Навошта мне трэба ў ІТ рэкрутынг?» па адрасе hr@intosoft.by з пазнакай ‘’HR Internship’’. 

Дэдлайн – 5 ліпеня 2017 года.

Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца на Skype: alizee411