Нямецкі Бундэстаг сумесна з Вольным універсітэтам Берліна, Берлінскім універсітэтам імя Гумбальдта i Тэхнічным універсітэтам Берліна запрашае да ўдзелу у праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (IPS) на працягу 5 месяцаў у Берліне.
Праграма IPS прызначана для:
- высокакваліфікаваных і палітычна зацікаўленых
- маладых жанчын і мужчын, якія маюць намер
- пасля заканчэння праграмы вярнуцца ў свае род-
- ныя краіны, каб актыўна і адказна ўдзельнічаць у
- пабудове дэмакратычнай будучыні сваiх краін.
Нямецкі Бундэстаг, парламент Нямеччыны, дае магчымасць маладым спецыялістам знаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай і палітычнымі працэсамі прыняцця рашэнняў.
Умовы ўдзелу
- беларускае грамадзянства
- скончаная вышэйшая (універсітэцкая) адукацыя
- добрае веданне нямецкай мовы
- веданне нямецкай палітыкі, грамадзства і гісторыі
- узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме стыпендыі
Стыпендыя пакрывае:
- 500 € штомесяц
- пражываннае
- аплата страхавых і камандзіровачных выдаткаў
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 31 ліпеня.
Дадатковая інфармацыя на старонцы www.bundestag.de