Utrecht Consulting Group запрашае моладзевых работнікаў, якія зацікаўленыя ў арганізацыі ІТ-курсаў для маладых людзей, далучыцца да рartnership-building-мерапрыемства.
Калі: 4-11 чэрвеня 2017 года.
Дзе: Утрэхт, Нідэрланды.
Падчас мерапрыемства арганізатары прадставяць свой праект у сферы праграмавання, якія яны ладзяць для маладых людзей і які мусіць дапамагчы ім пабудаваць сваю міжнародную кар’еру. Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі, якія зацікаўлены ў развіцці падобных праектаў у сваім рэгіёне.
Мэта івэнту – падзяліцца ўласным досведам і абмеркаваць шляхі таго, як удзельнікі могуць распачаць падобны праект для мясцовай моладзі.
Працоўная мова – ангельская.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары цалкам забяспечваюць пражыванне і харчаванне. Праезд вяртаецца з пэўным абмежаваннем, з якім можна пазнаёміцца тут.
Дэдлайн на падачу заяўкі – 15 красавіка 2017 года.