ToolFair ITALY – сустрэча моладзевых працаўнікоў, лідараў, трэнераў, якія працуюць на нацыяльным узроўні з італамоўнымі трэнерамі суседніх еўрапейскіх краінаў.
Арганізатары чакаюць 35 удзельнікаў з краінаў Еўрасаюза і партнёрскіх суседніх краінаў.
Мэты Кірмашу:
- Прасоўваць абмен ведамі ды адукацыйнымі практыкамі паміж тымі, хто працуе з моладдзю
- Павысіць якасць адукацыйных інструментаў і практык дзеля пазітыўнага ўплыву на моладзевы сектар
- Стварыць магчымасці для нэтворкінгу
- Наладзіць масты паміж сектарамі для эфектыўнай супрацы на такія тэмы як грамадзянства і міграцыя, моладзевы ўдзел, міжкультурнае навучанне, сацыяльная інклюзія, расізм, гендарныя пытанні, індывідуальнае прадпрымальніцтва ды інавацыі.
- Паўдзельнічаць у адборы практык, якія прымуць удзел у Міжнародным кірмашы Tool Fair ў Балгарыі з 6 па 10 лістапада 2017
Профіль удзельнікаў:
- навыкі прэзентацыі і абмену ўжо выпрабаваным педагагічным інструментам, які можа быць адаптаваны да іншага/міжнароднага кантэксту
- добры ўзровень валодання італьянскай мовай
- матывацыя да ўдзелу ў поўным працэсе праекта
- планы ды ідэі па выкарыстанні атрыманага досведу ў сваёй працы
Выдаткі пакрываюцца праграмай Erasmus+: Youth in Action
Кантакты арганізатараў для пытанняў: Adele Tinaburri, E-mail: a.tinaburri@agenziagiovani.it, E-Mail: a.cecchini@agenziagiovani.it, тэл +39 063759 1239
Увага! Працоўная мова – італьянская.
Заяўку да ўдзелу можна запоўніць на сайце: да 20 жніўня 2017. Вынікі адбору будуць вядомыя 3 верасня.