“Каардынуючая” вакансія ў SYMPA

Школа маладых мэнэджараў у публічным адміністраванні SYMPA шукае каардынатара даследаванняў.

Асноўныя абавязкі каадрынатара/кі:

  • планаваць даследчую павестку BIPART;
  • кіраваць зместам даследаванняў;
  • пісаць агляды падзеяў, якія адбываюцца ў дзяржаўным кіраванні, даследаванні і аналітыку;
  • прадстаўляць BIPART у стасунках з чыноўнікамі, донарамі, мэдыямі, акадэмічнай супольнасцю;
  • падбіраць для найму, каардынаваць і ацэньваць вонкавых экспертаў і экспертак, арганізоўваць ацэнку якасці даследаванняў;
  • браць удзел у пошуку фінансавання, падрыхтоўку, рэалізацыю і справаздачнасць па праектах ды іншыя.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • мінімум дыплом магістра ў галіне дзяржаўнага кіравання, палітычных і сацыяльных навук;
  • наяўнасць навуковых работ, публікацыяў у прызнаных на міжнародным узроўні навуковых часопісах;
  • досвед кіравання праектамі, вядзення навуковага кіраўніцтва і ўзаемадзеяння з экспертамі, аналітыкамі;
  • свабоднае валоданне беларускай, рускай і ангельскай мовамі. Валоданне іншымі мовамі не абавязковае, але будзе з’яўляцца перавагай.

Частковая занятасць. Афіцыйнае афармленне. Офіс у цэнтры Мінску (пл. Перамогі).

Заяўкі прымаюцца да 5 верасня 2017 года праз е-адрас bipart@sympa-by.eu. Ліст мусіць утрымліваць CV, спасылкі на навуковыя і публіцыстычныя публікацыі і кароткі матывацыйны ліст.

Падрабязную інфармацыю пра вакансію глядзіце па спасылцы.