HeadHunter BOSS запрашае ўсіх зацікаўленых развіць навыкі камунікацыі і навучыцца рабіць класныя публічныя выступы на трэнінгу “Тры кіта публічнай прамовы“.
Трэнінг адбудзецца 3 красавіка а 15й гадзіне. Лакацыя – вуліца Старынаўская, 15, Мінск.
Уменне гаварыць правільна заўсёды лічылася адной з асноўных адметнасцей адукаванага і культурнага чалавека. Але навык правільнага маўлення важны не толькі як ўмова ўзнікнення сімпатыі паміж людзьмі: любая гаворка мае на мэце некаторае ўздзеянне на слухача, што адлюстроўваецца ў маўленчых прыёмах, падпарадкаваных агульнай стратэгіі.
Мэта мерапрыемства – навучыцца атрымліваць задавальненне ад публічных выступаў.
Майстар-клас будуць весці бізнэс-трэнеры, прадпрымальнікі і вядучыя трэнеры кампаніі “OratorClub” Максім Ганісеўскі і Аляксандр Каханоўскі.
Праграма майстар-класу:
- публічныя выступленні як шлях лідара;
- ад страху да страсці. Тэхніка “Джобс”;
- перамога патрабуе падрыхтоўкі. Тэхніка “Самурай”;
- свабода імправізацыі. Прынцып “Канатаходзец”;
- уцягванне аўдыторыі. 3 інструмента кіравання.
Арганізацыйны ўнёсак – 50 000 руб. Рэгістрацыя па спасылцы.