Праграма ўстойлівага развіцця (Young Sustainable Impact) шукае ўдзельнікаў для інавацыйнай праграмы, якая будзе цягнуцца 5 месяцаў.
Перыяд: красавік – жнівень 2017 года.
Лакацыя: Осла, Нарвегія.
Young Sustainable Impact – гэта праграма пашырэння магчымасцей моладзі для таго, каб планета развівалася ўстойліва. Мерапрыемства збярэ маладых прадпрымальных людзей з усяго свету, каб стварыць прататыпы і вырашыць рэальныя праблемы ў галіне ўстойлівага развіцця.
Арганізатары шукаюць людзей, якія маюць пэўную ідэю, як дапамагчы Зямлі з дапамогай тэхналогій, арганізацый, канкрэтных дзеянняў.
Кандыдаты, якія пройдуць праз адбор ў 3 этапы, стануць паўнавартаснымі ўдзельнікамі. У групе з пяці чалавек кожны зможа абіраць, у рашэнні якой праблемы ён зможа ўзяць удзел, стварыўшы ўласны стартап.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 16-25 гадоў;
- жаданне стварыць праект з нуля;
- магчымасць наведваць усе мерапрыемствы праграмы і знаходзіцца ў Осла з красавіка па жнівень;
- магчымасць працягнуць працу над праектам пасля сканчэння праграмы.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць пражыванне, хварчаванне, авіяпералёт. Таксама яны прадстаўляюць інавацыйную праграму найвышэйшага класу, ментарства, навучанне, магчымасць пазнаёміцца з інвестарамі, карпарацыямі, асобнымі бізнэсменамі.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 5 сакавіка 2017 года.