Сямейны інклюзія-тэатр «і» пакажа чароўную 3D-казку «Аднойчы ў вялізным горадзе» па матывах аповяду Ф.М. Дастаеўскага. Спектакль можна будзе ўбачыць 4 лютага ў 19:00 на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (вул. Мяснікова, 44).
Спектакль рыхтуе Сямейны інклюзіў-тэатр “і”, сярод акцёраў якога дзеці з асаблівасцямі. Гледачоў чакае яркае відовішча – у пастаноўцы задзейнічана паваротная сцэна, аб’емістыя 3D-праекцыі пярэдняга і задняга планаў і іншыя тэхналагічныя рашэнні.
У аснове сюжэта – гісторыя маленькага хлопчыка, які перад Ражаством страціў бацькоў і застаецца сам на сам у вялікім горадзе без шансаў на дабрыню і дапамогу. Нечакана адбываецца цуд – маленькае жабраня трапляе на ёлку да Хрыста і анёлаў, дзе атрымлівае надзею на лешую будучыню для сваёй душы.
П’еса ў першую чаргу разлічана на дарослага гледача: драма ўзнімае пытанні свабоды асобы і выбару, сацыяльнай няроўнасці, веры ў дабро і справядлівасць. Разам з тым спектакль будзе цікавы і для маленькіх наведвальнікаў – нетрывіяльны сюжэт аформлены у фантастычную казку з яркімі дэкарацыямі і эфектамі.
Кошт квіткоў ад 6 да 12 рублёў, набыць іх можна на сайце тэатра.
Сачыць за навінамі інклюзіўнага тэатра «i» можна на сайце і на афіцыйнай старонцы ў facebook .