Каледж Усходняй Еўропы абвяшчае набор на Польска-Беларускую школу – 2016.
Сёлета Польска-Беларуская школа будзе называцца “Беларусь і яе суседзі”.
Заняткі адбудуцца з 12 па 15 снежня 2016 года. Сярод выкладчыкаў будуць асобы, якія займаюцца дыпламатыяй на вышэйшым узроўні шмат гадоў. На занятках будзе разглядацца геапалітычная сітуацыя ў Беларусі ў кантэксте Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Затым адбудуцца аналітычныя майстар-класы ад польскіх спецыялістаў, на якіх удзельнікі змогуць паглыбіць свае веды.
Працоўная мова – польская.
Неабходная інфармацыя пра кандыдатаў пры падачы заяўкі:
- пазначыць спецыяльнасць;
- назва універсітэту;
- назва дыпломнай працы;
- адзнака, атрыманая пры абароне працы;
- адзнакі дыплому;
- матывацыйны ліст.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Дэдлайн – 5 снежня 2016.
Кантакты:
- Maciej Wilczyński, bialorus.studium@uw.edu.pl;
- тэлефон 22 55 21 888, fax 22 55 21 887.