Кампанія “О! Балонья” запрашае берасцейскіх студэнтаў у Прастору КХ, каб разабрацца ў Балонскім працэсе, даведацца пра яго карысць і пра праграмы студэнцкіх абменаў.
Калі: 3 сакавіка 2018 года а 12:00.
Дзе: Берасце, вул. Халтурына 2/1.
Амбасадар – гэта пасланец і прыхільнік пэўнай ідэі, пра якую ён распавядае іншым людзям. У нядзелю вам прапаноўваецца даведацца пра магчымасці студэнцкага самаразвіцця, якімі можна будзе падзяліцца з сябрамі. Лепшыя ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты студэнцкага амбасадара.
Для таго, каб стаць амбасадарам патрэбна:
- Зарэгістравацца па спасылцы;
- Паўдзельнічаць у трэнінгу 3 сакавіка;
- Выбраць тэму і расказаць пра яе ў сваёй вучэбнай суполцы.
Мерапрыемства дазволіць даведацца:
- Што такое Балонскі працэс;
- Якія яго магчымасці даступны для студэнтаў Беларусі;
- Куды паехаць вучыцца ад універсітэта;
- Як упэўнена выступіць перад сваімі аднагрупнікамі.
Для правядзення практычнай часткі ўсе ўдзельнікі будуць забяспечаны неабходнымі матэрыяламі і трэнерскай падтрымкай.
Даведка: Кампанія “О, Балонья” рэалізуецца Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” сумесна з “Цэнтрам роўнага навучання” для студэнтаў берасцейскіх вну. Праект распавядае пра Балонскую сістэму адукацыі і дае карысныя навыкі, якія неабходны кожнаму паспяховаму студэнту.