Кампанія “О! Балонья” запрашае берасцейцаў стаць амбасадарам студэнцкіх магчымасцяў

Кампанія “О! Балонья” запрашае берасцейскіх студэнтаў у Прастору КХ, каб разабрацца ў Балонскім працэсе, даведацца пра яго карысць і пра праграмы студэнцкіх абменаў.

Калі: 3 сакавіка 2018 года а 12:00.
Дзе: Берасце, вул. Халтурына 2/1.

Амбасадар – гэта пасланец і прыхільнік пэўнай ідэі, пра якую ён распавядае іншым людзям. У нядзелю вам прапаноўваецца даведацца пра магчымасці студэнцкага самаразвіцця, якімі можна будзе падзяліцца з сябрамі. Лепшыя ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты студэнцкага амбасадара.

Для таго, каб стаць амбасадарам патрэбна:

  1. Зарэгістравацца па спасылцы;
  2. Паўдзельнічаць у трэнінгу 3 сакавіка;
  3. Выбраць тэму і расказаць пра яе ў сваёй вучэбнай суполцы.

Мерапрыемства дазволіць даведацца:

  • Што такое Балонскі працэс;
  • Якія яго магчымасці даступны для студэнтаў Беларусі;
  • Куды паехаць вучыцца ад універсітэта;
  • Як упэўнена выступіць перад сваімі аднагрупнікамі.

Для правядзення практычнай часткі ўсе ўдзельнікі будуць забяспечаны неабходнымі матэрыяламі і трэнерскай падтрымкай.

Даведка: Кампанія “О, Балонья” рэалізуецца Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” сумесна з “Цэнтрам роўнага навучання” для студэнтаў берасцейскіх вну. Праект распавядае пра Балонскую сістэму адукацыі і дае карысныя навыкі, якія неабходны кожнаму паспяховаму студэнту.