“Грамадзянскі Форум” запрашае на штогадовы “Freedom Хутар”.
Калі: 14-16 кастрычніка 2016 г.
Дзе: пад Мінскам.
Тэма сёлетняга летніка – “Палітыка. Правы чалавека”.
Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць паслухаць уводны курс “Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў” і даведацца, як грамадзянская супольнасць можа спрыяць захаванню правоў чалавека. У межах тэмы “Палітыка” ўдзельнікі абмяркуюць лібералізм як ідэалогію, прааналізуюць уласныя каштоўнасці і палітычныя погляды.
Да ўдзелу ў летніку запрашаецца моладзь ва ўзросце 18-25 гадоў, якія бяруць актыўны ўдзел у жыцці грамадзянскай супольнасці і з’яўляюцца прыхільнікамі ідэяў свабоды.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць кошт праезду (па тэрыторыі Беларусі), пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Арганізацыйны ўнёсак складае 15 BYN і аплочваецца пасля адбору ўдзельнікаў.
Каб узяць удзел у летніку, неабходна да 10 кастрычніка (23:59) запоўніць заяўку.
Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.