Glocal International Teen Conference запрашае падлеткаў з усяго свету, каб абмеркаваць галоўныя выклікі сучаснасці і будучыні.
Калі: 1 верасня 2017 года.
Дзе: Непал.
Міжнародная канферэнцыя – гэта выдатная магчымасць сустрэцца з аднагодкамі з усяго свету, абмеркаваць важныя пытанні без пераадолення бар’еру ўзросту. На ёй удзельнікі даведаюцца больш пра лідарства, сацыяльныя змены.
У канферэнцыі возьмуць удзел лідары сучаснай глабальнай супольнасці. Праграма мерапрыемства ахоплівае шырокі спектр актуальных тэмаў, якія маюць дачыненне да розных прафесійных абласцей. Мэта канферэнцыі – дапамагчы падлеткам зразумець усе нюансы лідарства і пашырэння магчымасцей у сучасным свеце.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 13 да 19 гадоў;
- жаданне пашарыць свае вел праз узаемадзеянне з падлеткамі з розных краін.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у канферэнцыі платны – 90$. У гэтую суму ўваходзіць трансфер з аэрапорта, пражыванне, харчаванне, экскурсія па горадзе.
Дэдлайн падачы заяўкі – 30 чэрвеня 2017 года.
Падаць заяўку можна тут.