Анлайн-часопіс “Ідэя” ладзіць канферэнцыю “Ідэі будучыні”, прысвечаную пошуку рэцэптаў вяртання эканамічнага развіцця ды разумнага кіравання горадам, стварэнню сучасных медыяў і адукацыі для новага пакалення беларусаў.
Найлепшыя беларускія мысляры раскажуць, як павінны развівацца беларускія СМІ, эканоміка, гарады і адукацыя.
Канферэнцыя стартуе ў нядзелю, 20 снежня. Лакацыя – прастора EventSpace, вул. Кастрычніцкая 16а. Дакладны час – 10.30-18:00.
Канферэнцыя будзе мець унікальны для Беларусі фармат. Каб захаваць жвавасць дыскусіі, у часе кожнай панэлі мы задамо 7 пытанняў кожнаму выступоўцу і дамо толькі адну хвіліну на адказ. Пры гэтым кожны прысутны на канферэнцыі будзе мець магчымасць задаць сваё пытанне.
“Ідэі будучыні” збяруць больш за 15 беларускіх мысляроў у ролі выступоўцаў і больш за сто гасцей. Мадэратарамі дыскусіяў выступяць аўтары “Ідэі”, платформы маладых прафесіяналаў, якія прасоўваюць рэформы ў Беларусі.
Анкета рэгістрацыі тут. Адсочваць навіны канферэнцыі можна ў суполках мерапрыемства ў Facebook і VK.
Расклад канферэнцыі
10.30 – 10.50 Рэгістрацыя і ранішняя кава
10.50 – 11.00 Адкрыццё канферэнцыі
11.00 – 12.30 Як стварыць найлепшае беларускае СМІ
Выступоўцы:
- Дзяніс Блішч, блогер і медыякансультант;
- Павел Свярдлоў, рэдактар анлайн-часопісу КУКУ.org;
- Віктар Малішэўскі, медыякансультант і «антыжурналіст»;
- Аляксандр Васільевіч, партнёр кампаніі Vondel і кіраўнік Рады IAB Belarus;
- Ігар Кот, стваральнік суполкі “Чай з малинавым варэннем”;
- мадэратар: Іван Шыла
12.30 – 12.50 Кава і прысмакі
12.50 – 14.20 Што выратуе беларускую эканоміку
Выступоўцы:
- Кацярына Барнукова, вядучая даследчыца Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра;
- Серж Наўродскі, прэзідэнт CASE-Belarus;
- Сяргей Чалы, незалежны фінансавы аналітык;
- мадэратар: Антон Раднянкоў.
14.20 – 14.40 Кава і прысмакі
14.40 – 16.10 Як разумна развіваць Мінск
Выступоўцы:
- Дзмітрый Бібікаў, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы і арганізатар Мінскага архітэктурнага форума;
- Ганна Пазняк, журналістка і даследчыца гарадской культуры;
- Георгій Заборскі, архітэктар і даследчык, адзін са стваральнікаў крэатыўнага кластара МЕ100;
- Андрэй Карпека, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы і часопісу Makeout;
- мадэратар: Марыя Русак
16.10-16.30 Кава і прысмакі
16.30-18.00 Як зрабіць беларускую адукацыю найлепшай у свеце
Выступоўцы:
- Ганна Барадзіна, асістэнт дырэктара Ўніверсітэта Залатога веку і рэдактар Adukacyja.info;
- Андрэй Казакевіч, старэйшы навуковы супрацоўнік Універсітэта Вітаўта Вялікага і дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”;
- Алесь Лагвінец, выкладчык Беларускага калегіума і палітык;
- Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі;
- мадэратар: Рыгор Астапеня.
18.00-19.00 Закрыццё канферэнцыі і шведскі стол