Унiверсiтэт Вітаўта Вялікага разам з Асацыяцыяй даследванняў нацыянальнасцей ASN запрашае на сумесную канферэнцыю «Europe, Nations, and Insecurity: Challenges to Identities», якая адбудзецца з 30 чэрвеня 2016 па па 2 ліпеня 2016 года ў Каўнасе.
Арганiзатары канферэнцыi – факультэт гуманiтарных навук i факультэт палiтычных навук i дыпламатыi Ўнiверсiтэта Vytautas Magnus.
На секцыях канферэнцыi абмяркуецца шэраг тэм, якiя тычацца палiтычнай i эканамiчнай сiтуацыi ва ўсiх рэгiёнах Еўропы. Сур`ёзны разгляд атрымаюць не толькi перманентныя праблемы, звязаныя з мiжнацыянальнай агрэсiяй, але і новыя, нечаканыя пагрозы, цяжкасцi, выклікі.
Секцыi канферэнцыi будуць арганiзаваны паводле нацыянальных i рэгiянальных тэматык:
- Цэнтральная i Ўсходняя Еўропа;
- Балтыйскi рэгiён;
- Балканы;
- Расiя, Украiна, Беларусь, Каўказ;
- Бліжні Ўсход i Цэнтральная Азiя.
Як падацца
Заяўку на ўдзел у канферэнцыi могуць падаваць як адзiночныя аплiканты, так i групы (panels).
Заяўкi i прапановы дасылаюцца не пазней за 30 лістапада 2015 г. на паштовую скрыню asnfaunas2016@hmf.vdu.lt адным дакументам Word.
Патрабаваннi да пакету дакументаў можна знайсці па спасылцы. Тут жа ўсе падрабязнасці.