Даследчыкі і ўсе зацікаўленыя запрашаюцца да ўдзелу ў 5-й Міжнароднай канферэнцыі па адукацыйных і інфармацыйных тэхналогіях ICEIT 2016, якая арганізуецца Амерыканскім даследчым таварыствам.
Канферэнцыя адбудзецца 17-18 сакавіка 2016 года ў Парыжы.
Канферэнцыя стане міжнародным форумам для абмену ведамі і вынікамі ў тэорыі, метадалогіі і ўжыванні адукацыйных ды інфармацыйных тэхналогій. Канферэнцыя чакае значных унёскаў ва ўсе сферы адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій ў тэарытычных і практычных аспектах.
Мэта міжнароднага форуму – стварэнне платформы для сустрэчы і абмену перадавымі дасягненнямі ў гэтай сферы паміж даследчыкамі і практыкамі як з акадэмічных колаў, так і з прамысловасці.
Падача матэрыялаў
Афіцыйная мовай пісьмовага і вуснага дакладу з’яўляецца ангельская.
Усе матэрыялы падлягаюць рэцэнзіі на аснове арыгінальнасці, тэхнічнай якасці і падачы.
Матэрыялы дакладу можна падаць двума спосабамі:
- поўны даклад (для прэзентацыі і публікацыі);
- рэферат / тэзісы дакладу (толькі для прэзентацыі).
Фінансавыя ўмовы
Рэгістрацыйны ўнёсак для ўдзелу ў канферэнцыі складае $ 400-450 для дакладчыкаў з намерам апублікавацца, $ 350 для дакладчыкаў без публікацыі і $ 280 для слухачоў. Унёсак пакрывае выдаткі на абед, вячэру і кава-брэйкі.
Дэдлайн – 25 студзеня 2016 года.
Дадатковую інфармацыю можна даведацца на сайце канферэнцыі.