З 21 па 24 траўня Еўрапейская акадэмія моладзевай працы ладзіць канферэнцыю “Innovation, Current Trends and Developments in Youth Work”.
Калі: 21-24 траўня
Дзе: Краньска-Гора (Славенія)
Мэта канферэнцыі – спрыяць інавацыям у моладзевай працы і палітыцы. Сустрэча ў м. Краньска-Гора – гэта месца для абмену досведам пра новыя і крэатыўныя падыходы ў моладзевай працы.
У канферэнцыі “Innovation, Current Trends and Developments in Youth Work” возьмуць удзел 140 кандыдатаў.
Каго чакаюць:
- Вопытных моладзевых працаўнікоў і валанцёраў, у тым ліку валанцёраў, а таксама прадстаўнікоў НДА;
- Спецыялістаў у галінах, звязаных з моладзевымі групамі, сярод якіх моладзевыя палітыкі, прадстаўнікі дзржаўных моладзевых арганізацый, трэнеры і даследчыкі.
Кандыдаты павінны паказаць зацікаўленасць тым, каб даведацца пра новыя і інавацыйныя падыходы да працы з моладдзю і выкарыстоўваць атрыманыя веды ва ўласнай дзейнасці.
Фінансавыя ўмовы:
Для ўдзелу неабходна заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак, сума якога розная для ўдзельнікаў з розных краін. Суму ўнёска трэба будзе дадаткова ўдакладніць (падрабязней – тут). Выдаткі на пражыванне ў м. Краньска-Гора і на дарогу нясуць арганізатары.
Як падацца:
Каб удакладніць працэдуру падачы заяўкі, напішыце ліст на адрас sonja.mitter@mva.si. Падаць заяўку можна да 17 лютага.
Больш інфармацыі – тут.