Канферэнцыя па моладзевым і дзяржаўным супрацоўніцтве ў Львове

З 7 па 8 снежня ў Львове пройдзе канферэнцыя “Моладзь і дзяржава: супрацоўніцтва і развіццё”. Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя працаўнікі, актывісты і прадстаўнікі НДА з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Ўкраіна).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Стала пражываць або мець грамадзянства адной з краін Усходняга партнёрства;
  • Супрацоўнічаць з НДА ў галіне моладзевага ўдзелу ў краінах Усходняга партнёрства;
  • Быць даследчыкам моладзевай палітыкі і ўдзелу;
  • Быць прадстаўніком дзяржаўнай установы, звязанай з развіццём моладзевай палітыкі ў адной з краін Усходняга партнёрства.

Камісія абярэ 120 кандыдатаў з розных краін Усходняга партнёрства. Усе кандыдаты атрымаюць паведамленне аб рашэнні камісіі не пазней за 4 лістапада.

Умовы:

Выдаткі на пражыванне ў Львове, дарогу і харчаванне нясуць арганізатары.

Як падацца:

Зарэгістравацца для ўдзелу у канферэнцыі “Моладзь і дзяржава: супрацоўніцтва і развіццё” можна па спасылцы. Дэдлайн рэгістрацыі – 31 кастрычніка.

Падрабязней пра канферэнцыю “Моладзь і дзяржава: супрацоўніцтва і развіццё” – тут.