Міжсектаральная каферэнцыя YOUTH@WORK: Youth Entrepreneurship CONFERENCE будзе абапірацца на вынікі стартавай канферэнцыі YOUTH@WORK, маштабіруючы магчымасці і выклікі моладзевага прадпрымальніцтва.
Акцэнт канферэнцыі будзе на кааперацыі паміж фармальнымі і нефармальнымі адукацыйнымі правайдарамі, сацыяльным і бізнес-сектарам, сферай занятасці, сацыяльным прадпрымальніцтвам і іншымі стэйкхолдарамі. Гэта пакажа прыклады дасягненняў, рэкамендацыі, лепшыя практыкі а таксама будучыя планы, інспіраваныя вынікамі канферэнцыі.
Мэты канферэнцыі:
- стварыць прастору для актараў экасістэмы моладзевага прадпрымальніцтва з розных краінаў, каб яны маглі сустрэцца і навучыцца адзін ад аднога
- спазнаць лакальны кантэкст Турцыі і праўнесці іннавацыйныя рашэнні для выклікаў, з якімі сутыкаецца моладзевае прадпрымальніцтва
- прыйсці да новых ідэяў супрацоўнцтва, партнёрскіх сувязяў, падзяліцца ведамі і лепшымі практыкамі
Для каго: маладыя сацыяльныя прадпрымальнікі, моладзевыя працаўнікі, лідары, праектныя мэнэджары, коучы, даследвальнікі, прафесіяналы з досведам у нефармальнай, вышэйшай альбо дадатковай адукацыі, працоўныя агенцыі і цэнтры і г.д.
Фінансавыя ўмовы: усе выдаткі, звязаныя з удзелам у канферэнцыі, пакрываюцца арганізатарамі. Удзельнікі ўносяць рэгістрацыйны ўнёсак
Калі: 3-7 снежня 2019
Дзе: Турэччына
Дэдлайн: 18 верасня
Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці можна па спасылцы.