8 верасня 2019 на адукацыйна-асветніцкай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” адбудзецца канферэнцыя па тэме “Змены ў заканадаўства аб адтэрміноўках у войска для студэнтаў і Правы Чалавека – супярэчаць ці ўскосна закранаюцца? Што больш важкае і матэрыяльнае – Акадэміцкія свабоды ці позва ў ваенкамат? Сацыяльна-эканамічныя наступствы для грамадства ад “штурмавога” лабіявання інтарэсаў войска”.
Падчас Канферэнцыі плануецца абмеркаванне зменаў у заканадаўстве, якія датычны прадастаўлення адтэрміновак для службы ў войску, для атрымання вышэйшай адукацыі: наколькі гэта закранае Права на адукацыю, замацаванае у Канстітуцыі Рэспублікі Беларусь і Міжнародным Пакце аб сацыяльных і эканамічных правах.
Таксама ў праграме Канферэнцы плануецца разгляд наступных тэмаў:
- Пярэрва ў бесперапыннасці адукацыі (бакалаўрыят, магістратура, аспірантура) – ці магчымае навуковае жыццё пасля войска?
- Адукацыя за мяжой – ці вызначаюць змены ў заканадаўстве, што студэнты замежных вучэбных устаноў будуць вымушаны хавацца да 29 гадоў, калі пажадаюць атрымаць магістарскую ступень у іншым універсітэце (перашкода для акадэміцкай мабільнасці) ?
- Ці ёсць ў войску магчымасці для захавання адпаведнага прафесійнага узроўня ведаў (наяўнасць каналаў камунікацыі са знешнім светам, вольны час на самаадукацыю).
Дзе: Мінск, Ложынская 16, памяшканне 404
Калі: 8 верасня 2019, 11.30