The Trust Conference Changemakers Programme шукае ўдзельнікаў з усяго свету.
Дзе: Лондан, Велікабрытанія.
Да ўдзелу запрашаюцца актывісты, якія працуюць у галіне правоў чалавека. Прыярытэт будзе аддадзены кандыдатам, якія змогуць паказаць, як іх удзел у канферэнцыі якасна зменіць іх працу і эфектыўнасць.
Патрабаванні:
- праца ў галіне правоў чалавека;
- валоданне ангельскай мовай;
- прыярытэт будзе на баку тых кандыдатаў, якія паходзяць з краінаў, якія развіваюцца.
На канферэнцыі можна пазнаёміцца з прадстаўнікамі ўплывовых НДА, дырэктарамі карпарацый, брыстамі, дзяржаўнымі службоўцамі і прадстаўнікамі дабрачынных фундацый.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары прадстаўляюць 60 стыпендый, якія пакрыюць транспартныя выдаткі, кошт візы і пражывання.
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 3 траўня 2019 года.