Маладыя навукоўцы, педагогі і даследчыкі з краінаў, што развіваюцца, запрашаюцца на праграму кароткатэрміновых даследчых візітаў у Індыю.
Праграма аплочвае даследаванні па шматлікіх накірунках навукі і тэхналогіі, уключна з інжынернай справай і медыцынскімі навукамі, у цэнтры Indian Centres of Excellence.
Штогод выдзяляецца 10 стыпендый. Працягласць праграмы – не больш за тры месяцы. Стыпендыяты могуць самі выбраць перыяд для даследчага візіта, які будзе зручны ім і ўстанове, якая прымае. Пасля сканчэння праграмы стыпендыятам будзе неабходна скласці невялікую справаздачу.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець дыплом магістра альбо PhD у інжынернай справе, медыцыне ці сумежных дысцыплінах;
- узрост – да 45 гадоў;
- грамадзянства краіны, якая развіваецца;
- валоданне ангельскай мовай.
Каб падаць заяўку, неабходна сабраць наступныя дакументы:
- даталёвае CV (дата нараджэння, даследчы інтарэс і досвед, публікацыі, месца працы, прэміі і стыпендыі);
- короткая прапанова даследчага праекту;
- два фотаздымкі пашпартнага памеру;
- копіі дыпломаў і сертыфікатаў;
- ліст з дазволам на ўдзел у праграме ад хатняй установы, дзе працуе кандыдат/ка;
- запоўненая заяўка.
Дакументы неабходна даслаць на фізічны адрас: Honorary Director, CUCS, #2, Gandhi Mandapam Road, Chennai-600 025, India.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары аплочваюць авіяпералёт, пражыванне, харчаванне і прапануюць фінансавую падтрымку на аплоту асабістых выдаткаў.
Дэдлайн – 30 красавіка 2019 года.
Падрабязнасці тут.