Академія Deusto International Tuning Academy прапануе гранты на кароткатэрміновыя даследчыя праграмы ў галіне вышэйшай адукацыі.
Калі: перыяд з кастрычніка 2017 па чэрвень 2018 года, працягласць – 1 месяц.
Дзе: Гішпанія, Deusto International Tuning Academy (DITA), University of Deusto.
Арганізатары чакаюць даследчыкаў, якія будуць факусавацца на адной з наступных тэм:
- аналіз і ацэнка ўплыву праектаў DITA на ўзровень вышэйшай адукацыі ў розных краінах і рэгіёнах;
- падыходы да навучання, адукавання і ацэньвання;
- развіццё ініцыятыў настаўнікаў;
- рэфармаванне раскладу заняткаў, укараненне падыходаў DITA у нацыянальныя і інстытуцыянальныя палітыкі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- выдатна валодаць ангельскай мовай;
- падыходзіць пад адну з наступных катэгорый:
1) малады/ая даследчык/ца, які/ая навучаецца зараз па праграме дактарантуры і факусуецца на тэме, звязанай з вышэйшай адукацыяй; 2) даследчык/цы са ступенню PhD, які/ая занімаецца зараз даследаваннямі ў галіне вышэйшай адукацыі; 3) выкладчыкі ўніверсітэтаў.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд (цалкам або часткова, да 500 еўра), жыллё і страхоўку.
Дэдлайн падачы заяўкі – 21 траўня 2017 года.
Неабходныя для падачы дакументы, а таксама іншую інфармацыю можна знайсці па спасылцы.