У межах праграмы Кіплінджэра па грамадска-палітычнай журналістыцы Ўніверсітэта штата Агаё прапануюцца кароткатэрміновыя стыпендыі для журналістаў, зацікаўленых у выкарыстанні новых анлайн-прыладаў і каналаў.
3-8 красавіка 2016 года стыпендыяты возьмуць удзел у трэнінгу па лічбавых тэхналогіях.
Тэмы трэнінгу:
- выкарыстанне сацыяльных медыяў у журналісцкай працы;
- брэндынг і прывабнасць для аўдыторыі;
- візуалізацыя дадзеных і праца з табліцамі;
- здымкі відэа з дапамогай смартфонаў;
- этыка СМІ.
Запрашаюцца фрылансеры і штатныя журналісты друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, анлайн-медыяў, радыё і ТБ.
Патрабаванне да кандыдатаў – прафесійны досвед мінімум 5 год.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя на ўдзел уключае аплату трэнінгу, пражыванне ў гатэлі, харчаванне. Кандыдаты не са Злучаных Штатаў могуць прасіць пра частковую аплату кошту падарожжа.
Каб падаць заяўку, націсніце сюды.
Дэдлайн – 31 кастрычніка 2015 года.
Паводле by.odb-office.eu