Інстытут гісторыі мастацтваў у Фларэнцыі прапануе 3 стыпендыі, каб даследаваць ўспрыманне мінулага ў розных рэгіёнах Еўропы.
Мэта праграмы – сабраць інтэрнацыянальную каманду і цягам трох месяцаў працаваць над вывучэннем паняцця антыкварнай культуры і мастацкага патранату ў розных мясцовасцях Еўропы напачатку сучаснага перыяду.
Стыпендыяты будуць жыць у Фларэнцыі і працаваць у Інстытуце гісторыі мастацтваў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- доктарская альбо постдоктарская ступень;
- добрае валоданне ангельскай і італьянскай мовай;
- гатоўнасць працаваць у камандзе.
Неабходныя дакументы:
- прапанова праекту даследвання (1000 слоў);
- CV і суправаджальны ліст (cover letter).
Фінансавыя ўмовы
Кожны стыпендыят будзе атрымліваць 2 000 еўра штомесяц. Выдаткі на падарожжа да Фларэнцыі не кампенсуюцца.
Дэдлайн – 30 кастрычніка 2015 г.
Падрабязнасці – па спасылцы.