Грамадскае аб’яднанне “Європейские Дороги” пры падтрымцы МЗС Нямеччыны праводзяць набор удзельнікаў і ўдзельніц на медыяшколу “Фармаванне будучыні Еўропы на прынцыпах плюралізму ідэй і сацыяльных мэдыяў”.
Перыяд – 15-25 снежня 2016 года. Лакацыя – Кіеў, Украіна.
Праграма школы будзе ўключаць дыскусіі, прэзентацыі, варкшопы з вядучымі экспертамі ў галіне сацыяльнай журналістыкі, еўрапейскай інтэграцыі, сучасных тэхналогій у мэдыяпрасторы Ўкраіны. Цягам 10 дзён удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць веды і практычныя навыкі па працы з сацыяльнымі мeдыямі, навучацца ствараць сайты, блогі, напаўняць і прасоўваць іх з дапамогай інавацыйных інструментаў працы.
Таксама запланаваны варкшопы па фатаграфіі і напісанні крэатыўных тэкстаў, здымкі кароткаметражнага фільму, азнаямленне з палітычнай гісторыяй ЕЗ, Украіны і Нямеччыны, а таксама магчымасцямі стыпендыяльнага навучання ў ЕЗ і Нямеччыне для замежных грамадзянаў.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі да 35 гадоў з Украіны, Расіі, Беларусі, Малдовы, Арменіі, Грузіі і Азербайджану. Прыярытэт будзе аддадзены ўдзельнікам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, прадстаўнікам і прадстаўніцам грамадскіх арганізацый, журналістам, блогерам.
Да пачатку праграмы будзе праведзены вебінар па папярэдняй падрыхтоўцы ўдзельнікаў і ўдзельніц.
Фінансавыя ўмовы
Пражыванне, харчаванне і праезд у эканом-класе пакрываюцца арганізатарамі. Удзел у праграме бясплатны.
Як падацца
Каб узяць удзел у школе, неабходна запоўніць анкету да 17 лістапада 2016 г.
Падрабязную інфармацыю пра школу глядзіце па спасылцы.