Агенцыя “Тваё заўтра” арганізуе “Кастрычніцкі Кірмаш” – першае ў Беларусі мерапрыемства, на якім зацікаўленыя прадстаўнікі дзяржаўных інстытутаў, дыпламатычнага корпуса, бізнесу, грамадскага сектару і СМІ змогуць пазнаёміцца з актыўнай, высокаадукаванай, таленавітай моладдзю.
Дзе: Міжнародны цэнтр імя Йоханеса Рау (г.Мінск, пр.Газеты “Праўда”, 11). Калі: 21 кастрычніка, а 18:00.
Маладыя спецыялісты будуць мець магчымасць прэзентаваць сябе вядомым у краіне і за яе межамі выбітным асобам і адмыслоўцам, задаць пытанні і падыскутаваць.
Насычаная праграма і невялікі фуршэт дазволяць гасцям прыемна і з карысцю правесці час і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі ў неафіцыйнай атмасферы.
Уваход на мерапрыемства паводле папярэдняй рэгістрацыі. Дэдлайн падачы заяўкі – 14 кастрычніка 2016.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца па тэлефонах +375296092052, +375296203487, +375295363474 альбо пісьмова па адрасе info@yoto.by
Больш падрабязнасцей па спасылцы.
Агенцыя «Тваё заўтра» створана дзеля выкарыстання ў эканамічным, сацыяльным, культурным і грамадскім жыцці краіны патэнцыялу маладых спецыялiстаў з Беларусі, якія скончылі міжнародныя адукацыйныя праграмы і атрымалі дыпломы замежных універсітэтаў.