Хакатон грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства збярэ актывістаў і актывістак, IT-спэцыялістаў і дызайнэраў з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.
Калі: 1-3 чэрвеня 2018 года.
Дзе: Мінск.
Цягам трох дзён распрацоўшчыкі і эксперты грамадзянскага сэктару будуць ствараць IT-прылады і выпрацоўваць рашэнні, якія дапамогуць НДА і актывістам задавальняць патрэбы насельніцтва, а грамадзянам – удзельнічаць у прыняцці рашэнняў.
Лепшая ідэя ІТ-інструменту атрымае фінансавую падтрымку для паўнавартаснай распрацоўкі і запуску прапанаванага рашэння.
Фінасавыя ўмовы
Удзел у хакатоне бясплатны. Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд і пражываньне іншагародніх удзельнікаў і ўдзельніц.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.