15.08.19 – дэдлайн, каб падаць заяўку для ўдзелу ў хакатонах для грамадзянскай супольнасці на Паўднёвым Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі. Праграмісты і дызайнеры з Беларусі могуць паўдзельнічаць у любым з іх.
Хакатоны – гэта выдатная магчымасць для актывістаў перепакаваць свае памяткі, аналітычныя запіскі і інш. у зручны сучасны фармат. А ўсім знаёмая праблема выдатных шматстаронкавых рэкамендацый, якія адмаўляюцца чытаць людзі? Чаму б не перепакаваць іх у просты і даступны квэст ці не зрабіць чат-бот? З вас – экспертыза, з нас – практыкі гейміфікацыі.
Для праграмістаў гэта выдатная магчымасць дапамагчы грамадству атрымаць сучаснае рашэнне для надзённых праблем.
Для дызайнераў – упрыгожыць і расфарбаваць часта няпростыя тэмы, пра якія бывае складана казаць.
Заяўкі ад дызайнераў і праграмістаў прымаюцца ад усіх краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі на любы з двух івэнтаў.
Гэта значыць, калі вы, напрыклад, актывіст з Грузіі, то вы можаце падацца толькі на хакатон для Паўднёвага Каўказу. А калі вы беларуск*ая дызайнер*ка або праграміст*ка, то можаце падацца як на каўказскі, так і на азіяцкі хакатоны.
Арганізатары мерапрыемства: Пражскі грамадзянскі цэнтр у супрацы з лакальнымі партнёрамі.
Падаць заяўку на ўдзел і даведацца больш пра хакатоны можна тут:
Паўднёвы Каўказ, хакатон па стварэнні гульнявых рашэнняў
Дзе: Тбілісі, Грузія
Калі: 19-21 верасня 2019 года
Працоўная мова: ангельская
Цэнтральная Азія, хакатон па стварэнні гульнявых рашэнняў
Дзе: Бішкек, Кыргызстан
Калі: 26-28 верасня 2019 года
Працоўная мова: pуская