Праект Soft Skills Creation па развіцці надпрафесійных навыкаў запрашае да ўдзелу зацікаўленую моладзь ад 16 да 23 гадоў. Праект прысвечаны такім тэмам, як развіццё навыкаў, якія патрэбныя ў любой галіне, каб быць запатрабаваным на рынку працы як прафесіянал(лідэрства, крэатыўнасць, тайм-менеджмент, design мысленне, эфектыўная камунікацыя і г.д.), складанне рэзюмэ, падрыхтоўка да інтэрв’ю і інш.
Праект складаецца з 3 этапаў:
- афлайн-трэнінг;
- трохтыднёвы анлайн-курс;
- канферэнцыя 24 лістапада 2019 г. у Мінску з удзелам HR-спецыялістаў з розных галін.
Трэнінгі ў межах праекту адбудуцца:
- У Магілёве (7 верасня, 13.00)
- У Наваполацку (14 верасня, 13.00)
- У Гомелі (21 верасня, 13.00)
- У Пінску (28 верасня, 13.00)
- У Гродна (5 кастрычніка, 13.00)
- У Брэсце (19 кастрычніка, 13.00)
- У Баранавічах (26 кастрычніка, 13.00)
Як падацца:
Падаць заяўку на ўдзел па спаслцы.