16 лютага 2017 года ў Мінску адбудзецца семінар па праграмах ангельскай школы-пансіянату Brooke House College.
На мерапрыемстве распавядуць, як стаць удзельнікамі конкурсу і паехаць на бясплатную летнюю моладзевую праграму ў Англію, а таксама пра тое, як атрымаць зніжку 25% ад поўнага кошту навучання і пражывання ў любой з праграм GCSE, A-level або Foundation.
Конкурс адкрыты для дзяцей і падлеткаў ва ўзросце 10-17 гадоў на любы двухтыднёвы перыяд з 2 ліпеня 2017 па 27 жніўня 2017 па адным з наступных накірункаў:
- ангельская + мерапрыемствы;
- ангельская + брытанская культура;
- ангельская + падрыхтоўка да IELTS;
- ангельская + падрабязны курс GCSE або A-level.
Пераможца конкурсу атрымае бясплатую двухтыднёвую праграму з навучаннем, пражываннем, харчаваннем, экскурсіямі, мерапрыемствамі, вучэбнымі матэрыяламі і г.д. Школа аплочвае поўны кошт праграмы, апроч пералёту, візы, страхоўкі, паслуг кампаніі Контур-ЛАМН (арганізатары мерапрыемства – 200 беларускіх рублёў), а таксама кошт іспыта IELTS (180 фунтаў), калі студэнт паступае на адпаведную праграму падрыхтоўкі да здачы іспыта.
Каледж таксама гатовы прапанаваць 50% зніжку для добрых навучэнцаў, якія наведаюць семінар і возьмуць удзел у конкурсе.
Школа абярэ пераможцаў толькі з ліку ўдзельнікаў семінара 16 лютага 2017 г. на падставе школьных поспехаў (патрэбная будзе выпіска са школы за бягучы год і два папярэднія гады навучання (прыклад), а таксама на падставе сумоўя з выкладчыкам школы. Прыярытэт аддадуць школьніцы або школьніку з выдатнымі поспехамі і моцнай матывацыяй да навучання.
Таксама для беларускіх школьнікаў у 2017 годзе будзе дзейнічаць зніжка 25% ад поўнага кошту навучання на любую, з узгаданых вышэй праграм. Больш падрабязную інфармацыю чытайце тут.
Запісацца на мерапрыемства можна, адаслаўшы імя, імя па бацьку, прозвішча на е-адрас edu@contour-lamn.com з тэмай ліста Brooke House Competition або патэлефанаваўшы на нумары +37517 2020044 или +37529 3505044, +37529 2755044.
Паводле by.odb-office.eu