25-31 ліпеня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбудзецца Сусветны моладзевы форум, прысвечаны тэме ўстойлівага развіцця. Дэлегатамі форуму стануць 60 абраных пераможцаў конкурсу эсэ “Шмат моў – адзіны свет“.
Удзельнічаць у конкурсе могуць студэнты з любой краіны.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць студэнтам дзённай формы навучання;
- мець рэкамендацыю ад свайго факультэта (ўніверсітэта);
- выдатна валодаць вуснай і пісьмовай мовай, на якой напісана эсэ;
- узрост – ад 18 гадоў.
Эсэ можа быць напісана на адной з афіцыйных моў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый: ангельскай, французскай, рускай, іспанскай, арабскай, кітайскай.
Умовы конкурсу і патрабаванні да эсэ:
- памер – максімум 2 тысячы словаў;
- эсэ мусіць раскрыць тэму сусветнага грамадзянства і мульцікультурнага ўзаемапаразумення з дапамогай шматлікіх моў;
- тэкст мае адлюстроўваць вашую асабістую, нацыянальную сітуацыю, адукацыйны і культурны кантэкст;
- эсэ мусіць быць напісаным на адной з афіцыйных моў ААН, якая не з’яўляецца вашай роднай мовай альбо мовай навучання ў пачатковай ці сярэдняй школе.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне і авіяпералёт удзельнікаў форуму.
Умовы падачы заяўкі – тут.
Дэдлайн – 31 сакавіка 2016 года.
Паводле by.odb-office.eu