Усіх ахвотных запрашаюць да ўдзелу ў асветніцкай праграме праекту “ХУМРА”.
Першы этап – трэнінг для асветнікаў, які адбудзецца 14 лістапада ў Мінску.
“ХУМРА” – гэта анімацыя пра правы чалавека. У межах праекту ствараюцца мультфільмы, якія даюць нагоду паразважаць пра чалавека, яго правы і свабоды.
Праект падзеліцца навыкамі і ведамі, як…
- распрацоўваць асветніцкія праграмы;
- выбудоўваць групавую працу;
- выкарыстоўваць мультфільмы ў адукацыйнай працы;
- распрацоўваць эфектыўныя дыскусіі са студэнтамі і школьнікамі;
- атрымоўваць і выкарыстоўваць зваротную сувязь з аўдыторыяй.
Праграма ўключае:
- трэнінг для асветнікаў па тэмах правоў чалавека і асноў грамадзянскай адукацыі (14 лістапада 2015 г.);
- практычнае заданне: удзельнікі ладзяць заняткі з выкарыстаннем матэрыялаў і методык “Хумра” для любой аўдыторыі, пасля чаго аналізуюць зробленае;
- тыя, хто пройдзе два папярэднія этапы, атрымаюць магчымасць удзельнічаць у міжнародных трэнінгах у 2016 годзе.
Усе ўдзельнікі змогуць далучыцца да сеткі асветнікаў “Хумра”. Яны змогуць атрымаць падтрымку праекту (рэсурсную, кансультацыйную, інфармацыйную і інш), а таксама запрашэнне на ўдзел міжнароднай канферэнцыі ў 2016 г.
Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна запоўніць анкету.
Дэдлайн – 8 лістапада.
З пытаннямі можна звяртацца на humra.belarus@gmail.com.