БАСС запрашае школьнікаў і гімназістаў на трэнінгі па прафесіянальнай арыентацыі.
Калі: 8-га, 16-га і 29-га кастрычніка 2016 года. Дзе: вуліца Старынаўская, 15 (офіс 3), Мінск.
У праграме мерапрыемства плануецца разглядзець наступныя тэмы:
8 кастрычніка: “Спазнай сябе ў прафесіі”
- псіхалагічныя тэсты;
- ролевыя гульні на выяўленне прафесійнай схільнасці;
- практыка з псіхолагам: я і прафесія?
16 кастрычніка: “Універсітэт vs Школа”
- практычныя рэкамендацыі аб тым, як паспяхова здаць школьныя іспыты;
- асаблівасці падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання ў Беларусі і паступлення за мяжу;
- адметныя рысы ўніверсітэтаў, а таксама іх студэнцкія арганізацыі;
- што такое ваенная кафедра;
- як праходзіць размеркаванне для студэнтаў бюджэтнай формы навучання;
- наколькі рэальная замежная адукацыя;
- як вандраваць бясплатна падчас студэнцтва?
29 кастрычніка адбудзецца сустрэча абітурыентаў са студэнтамі розных універсітэтаў Беларусі.
“Прафарыентацыя” – гэта адзіны праект у Беларусі, які выкарыстоўвае методыкі нефармальнага навучання для выяўлення навыкаў школьнікаў і вызначэння іх будучай прафесіі. У адрозненне ад традыцыйных прагарамм, “Прафарыентацыя” праходзіць у максімальна сяброўскай атмасферы. У праекце возьмуць удзел студэнты, якія дзеляцца самай актуальнай інфармацыяй аб жыцці і вучобе.
Фінансавыя ўмовы
Удзел бясплатны пры умове ўдзелу ў трох трэнінгах. Наведванне аднаго трэнінга – 4 рублі (40.000 да дэнамінацыі) часткова пакрывае арэнду, раздаткавыя матэрыялы і кава-паўзы. Папярэдняя рэгістрацыя тут. Колькасць месцаў абмежаваная.
За дадатковымі звесткамі звяртайцеся, калі ласка, да арганізатара трэнінгу-практыкума, кіраўніка накірунка “Прафарыентацыя” БАСС Вольгі Падамацькі:
- тэлефон: +37529 8705557 (MTС);
- e-mail: olga.podomat@gmail.com.