“Кінаконг” – праект, які займаецца прафесійнай агучкай кіно на беларускую мову – абвяшчае конкурс на вакансіі перакладчыка фільмаў і рэдактара.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- добра валодаць беларускай мовай і пажадана карыстацца ёй у жыцці;
- добра ведаць ангельскую ці іншую замежную (для перакладчыка абавязкова, для рэдактара пажадана);
- мець дастаткова часу, каб стала працаваць у праекце (поўная ці частковая занятасць на выбар);
- мець досвед перакладаў на беларускую мову і рэдактуры беларускамоўных тэкстаў;
- пажадана, але не абавязкова, жыць ў Мінску;
- падтрымліваць місію праекта “Кінаконг”.
Як падацца:
Адгукнуцца можна да 10 лютага, запоўніўшы форму ніжэй:
Для перакладчыкаў: https://goo.gl/forms/Ahlr0I8LHrcPQeDI3
Для рэдактараў: https://goo.gl/forms/rgkSlUMrwpH5l4kA3
Крыніца – тут.