Моладзевы абмен на Кіпры “Some call it Europe, we call it Home” шукае зацікаўленых удзельнікаў.
Калі: 27 красавіка – 5 траўня 2018 года.
Дзе: Агрос, Кіпр.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты і кандыдаткі ва ўзросце 15-30 гадоў.
Мэта мерапрыемства – культурная роўнасць, міжрэлігійны дыялог і пашырэнне магчымасцей моладзі з розным сацыяльным, рэлігійным, культурным і этнічным бэкграўндам.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на падарожжа вяртаюцца ў памеры 330 еўра. Пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Кошт удзелу скаладае 20 еўра.
Працоўная мова – ангельская.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 7 студзеня 2018 года.