Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA абвяшчаюць збор крэатыўных культурніцкіх і сацыяльных ідэй для “Кірмаша праектаў” для Пінску і Пінскага рэгіёна.
Культурнае жыццё – гэта не толькі наведванне канцэртаў і спектакляў. Гэта і нашыя стасункі з блізкімі і калегамі, і дапамога тым, каму яна патрэбна. Гэта і тое, як мы арганізоўваем сваю працу, побыт, адпачынак. Кожны з нас хоча камфорту, прыязнасці, новых падыходаў і свежых ідэй у працы і ў вольны час. І сёння ўжо шмат прыкладаў таго, як мы самі, не чакаючы нічыіх распараджэнняў, робім прыгожымі свае пад’езды, двары і вуліцы, крэатыўна адпачываем ці арганізоўваем вольны час для іншых, а таксама робім безліч добрых спраў, карысных не толькі для сябе, але і для горада. І добры механізм для гэтага – удзел у Кірмашах праектаў, якія кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіць па ўсёй краіне ўжо шмат гадоў і дапамагае адметныя ідэі ператварыць у рэчаіснасць.
Ідэі збіраюцца да 22 лістапада ўключна. 24 лістапада адбудзецца прэзентацыя ідэй, дзе аўтары змогуць прадставіць свае задумы шырокай публіцы, атрымаць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэцца з зацікаўленымі людзьмі.
Пасля экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя задумы з канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі і акажа ўсемагчымую дапамогу ў іх рэалізацыі.
Удзел можа прыняць кожны жыхар Пінска любога ўзросту і роду дзейнасці. Аформіце вашу ідэю ў прэзентацыю ў PowerPoint. Прэзентацыя павінна ўключаць наступныя звесткі:
- інфармацыю пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя) і як з вамі звязацца (нумар тэлефона/электронная пошта/сацсеткі);
- назву ідэі/праекта;
- мэту і сутнасць ідэі;
- чаму і каму гэта неабходна;
- калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
- якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).
Рэкамендацыі па падрыхтоўцы прэзентацыі можна знайсці тут.
Даслаць ідэю да 22 лістапада ўключна на kirmash.praektau@gmail.com з пазнакай “Кірмаш праектаў-Пінск”.
Засталіся пытанні? Лістуйце на kirmash.praektau@gmail.com, тэлефануйце (029) 313-98-60, Зьміцер Назараў, каардынатар “Будзьмы” на Берасцейшчыне