Venture Day Minsk шукае валанцёраў, якія жадаюць паўдзельнічаць у падрыхтоўцы вялікіх івэнтаў.
Валанцёрства ў Venture Day Minsk дазваляе пашырыць свае магчымасці і даведацца пра досвед сусветных экспертаў у сферы тэхналогій. Упершыню гэтае мерапрыемства адбылося ў 2015 годзе і было арганізавана сумесна IE Business School. Яно стала найбуйнейшай стартап-падзеяй у Беларусі і першай канферэнцыяй, праведзенай на ангельскай мове. У 2016 годзе тэмай стала “Тэхналогіі для здаровага будучыні”.
Сёлета арганізатары шукаюць тых, хто цікавіцца падрыхтоўкай вялікіх івэнтаў, хто не баіцца складаных задач, гатовы браць на сябе адказнасць, валодае ангельскай мовай і любіць камунікаваць з людзьмі.
Узамен арганізатары прапануюць:
- неацэнны досвед працы ў камандзе Venture Day Minsk;
- стасункі з міжнароднымі спікерамі;
- знаёмства са стартап-супольнасцю Беларусі;
- наведванне івэнтаў у Імагуру.
Што патрабуецца ад валанцёра:
- час для працы ў камандзе (альбо поўны дзень, альбо па 4 гадзіны на дзень/вечар);
- здольнасць хутка пераключацца паміж задачамі;
- ўсебаковая дапамога камандзе;
- хуткая рэакцыя;
- стрэсаўстойлівасць;
- веданне ангельскай мовы.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 28 лютага 2017 года.
З любымі пытаннямі можна пісаць на е-адрас tk@bel.biz.