Маладых навукоўцаў і практыкаў запрашаюць на Летні ўніверсітэт па ўстойлівым турызме і прасоўванні біясферных запаведнікаў.
Калі: 21 – 28 ліпеня 2019.
Дзе: Балгарыя
Удзельнікі даведаюцца, як можна комплексна падыходзіць да кіравання біясфернымі запаведнікамі, будаваць для ніх стратэгіі турызму і прасоўваць у якасці лабараторый і каталізатараў устойлівага развіцця.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- працаваць у сферы, якая займаецца біясфернымі запаведнікамі, альбо ладзіць адпаведныя даследаванні;
- добра валодаць ангельскай мовай (працоўная).
Фінансавыя ўмовы
Агранізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне, а таксама на карыстанне мясцовым транспартам.
Дэдлайн падачы заяўкі – 20 траўня 2019.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.