Пачаўся прыём заявак на конкурс «ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняй Еўропе 2018»
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца тэлекампаніі, прадусарскія кампаніі, журналісты, рэжысёры, прадзюсары і іншыя прафесіяналы ў медыя-галіне з шасці краінаў Усходняга Партнёрства Еўразвязу – Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Прэмія «ADAMI Media Prize 2018» прысуджаецца за лепшыя тэлевізійныя праграмы і фільмы, а таксама онлайн-праграмы, якія тычацца тэм міграцыі, інтэграцыі; этнічнай, рэлігійнай і культурнай разнастайнасці. Гэта ўнікальная магчымасць для медыяпрафесіяналаў прадставіць свае аўдыё-візуальныя працы на міжнароднай арэне, а таксама ўсталяваць кантакты з
тэлевізійнымі каналамі. Пераможцы ў кожнай з шасці намінацыяў узнагароджваюцца грашовымі прызамі.
Дадаткова, кожнаму ўдзельніку конкурсу «ADAMI Media Prize 2018», які мае досвед у журналістыцы і валодае расейскай, нямецкай ці французскай мовай на працоўным узроўні, даецца магчымасць падаць заяўку на стыпендыю ADAMI для праходжання стажыроўкі на каналах Deutsche Welle (Берлін, Германія), MDR (Лейпцыг, Германія) або ARTE (Страсбург, Францыя)
Даты заканчэння прыёму заявак:
2018/07/01 – для матэрыялаў, апублікаваных паміж 2016/10/11 і 2017/12/31
2018/10/01 – для матэрыялаў, апублікаваных паміж 2018/01/01 і 2018/10/01
Прэмія «ADAMI Media Prize 2018» прысуджаецца ў шасці намінацыях:
1. ADAMI Медыя Прыз у галіне культурна-забаўляльных праграм і фільмаў (гульнявыя фарматы)
2. ADAMI Медыя Прыз у галіне інфармацыйных праграм і фільмаў (неігравыя фарматы)
3. ADAMI Медыя Прыз за навінавыя праграмы і неігравыя кароткаметражныя фільмы
4. Малады ADAMI
5. ADAMI Онлайн Прыз за вэб-старонку
6. ADAMI Онлайн Прыз за онлайн-відэа.
Умовы ўдзелу знаходзяцца тут, падаць заяўку можна праз сайт adamimediaprize.eu
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на office@adamimediaprize.eu