Стартапы, інвестары і спецыялісты ў розных галінах запрашаюцца прыняць удзел у конкурсе “Belarus ICT Start-up Award”.
Калі: 12-20 красавіка 2017 года.
Дзе: Беларусь.
Фінал конкурсу “Дзень інвестара” адбудзецца 20 красавіка 2017 у Мінску.
Мэта мерапрыемства: даць магчымасці для атрымання інвестыцый і фінансавання на ранняй стадыі развіцця.
Конкурс стартап-праектаў «Belarus ICT Start-up Award» ажыццяўляецца ў тры этапы:
- Адборачны тур;
- Курс трэнінгаў для падрыхтоўкі да фінальнага мерапрыемства «Дзень інвестара»;
- Прэзентацыя праектаў перад інвестарамі ў рамках «Дня інвестара».
На “Дні інвестара” чакаюцца прэзентацыі стартапаў, кансультацыі з экспертамі-прадпрымальнікамі, майстар-класы па прыцягненню інвестыцый і фінансавання, прызы і нетворкінг.
Конкурс праводзіцца ў рамках XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО-2017”.
Дэдлайн падачы заяўкі – 10 красавіка 2017 года. Удзельнікі, якія прайшлі папярэдні адбор, будуць праінфармаваныя не пазней за 12 красавіка.