Акадэмія правоў чалавека і гуманітарнага права запрашае да ўдзелу ў конкурсе эсэ на тэму “Гендарны гвалт і міжнароднае права чалавека”.
Конкурс праводзіцца штогод. Яго мэта – стымуляваць напісанне навуковых работ у галіне міжнароднага права.
Эсэ мусіць быць напісана як юрыдычны артыкул на ангельскай альбо гішпанскай мове. Адпаведна, эсэ-пераможцаў будзе два – на ангельскай і гішпанскай мовах.
Пераможца атрымае:
- аплату праграмы падвышэння кваліфікацыі па правах чалавека альбо гуманітарным праве;
- аплату транспартных выдаткаў на паездку ў Вашынгтон;
- пражыванне ў корпусе ўніверсітэцкага інтэрнату;
- невялікія кішэнныя грошы на штодзённыя выдаткі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць грамадзянінам любой краіны свету;
- мець юрыдычную адукацыю і досвед;
- цікавіцца міжнародным правам.
Даслаць эсэ можна праз афіцыйную анлайн-старонку. Апроч самой навуковай працы, неабходна дадаць CV (не больш за 3 старонкі), дзе трэба апісаць досвед у міжнародным праве альбо інтарэс да яго.
Падрабязнасці ёсць тут.
Дэдлайн – 1 лютага 2018 года.